На ўроку дзеці гаварылі пра вельмі сур'ёзныя рэчы. Пра што менавіта, яны вызначылі пасля таго, як праслухалі верш.
Мир во всем мире – мечта моя,
Пусть люди живут, как одна семья.
Пусть больше не будет войн и орудий,
Пусть двери откроют в домах повсюду.
Любовь и доверье – это по мне,
И мир бесконечный – всей Земле!
Настаўніцай Мухай Святланай Аляксандраўнай было зададзена пытанне:
- Што такое мір?
Тлумачэнне гэтаму слову знайшлі вучні ў тлумачальным слоўніку:
МІР - сусвет, планета, зямны шар, а таксама насельніцтва, людзі зямнога шара.
МІР - сяброўскія сувязі, згода паміж кім-небудзь, адсутнасць вайны; цішыня, спакой,пагадненне аб спыненні вайны.
- Наша класная гадзіна прайшла пад дэвізам: «Дзеці міру за мір»
Дзеці ўспомнілі пра нялёгкія часы Вялікай Айчыннай вайны, узброеныя канфлікты, якія адбываюцца ў свеце на сёняшні дзень. Вучні вызначылі, што вайна прыносіць беды, няшчасці, кровапраліцці.
У канцы класнай гадзіны дзеці з класным кіраўніком Мухай Святланай Аляксандраўнай прыйшлі да наступнай высновы, што мір цяжка пабудаваць, і яшчэ цяжэй яго зберагчы. Мір вельмі далікатны.
Пісьменнік Мікалай Ціханаў казаў: «У кожнага, кім бы ён ні быў, чым бы ён ні займаўся, ёсць яшчэ адзін абавязак, які патрабуе самаахвярнага і вернага служэння: абараняць свой мір»