Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

ШАГ

24.11.2022

Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў кампетэнцый актыўнага грамадзяніна, пазіцыі грамадзянскасці і патрыятызму.

Удзельнікі: навучэнцы VIIIXI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Круговіцкая сярэдняя школа”.

 

24 лістапада у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасць”.

Машынабудаванне з'яўляецца вядучай галіной, апорай і рухаючай сілай эканомікі краіны, гуляе важную ролю ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы і па праве лічыцца падмуркам ўсяго прамысловага комплексу.

У краіне працуюць сотні прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтамабілі і Аўтакампаненты, сельскагаспадарчыя машыны і станкі, складаныя прыборы, оптыку, Электратэхнічнае абсталяванне, ліфты, бытавую тэхніку і электроніку. Усё гэта – машынабудаўнічая галіна Рэспублікі Беларусь.

Сёння прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь вырабляюць усю транспартную лінейку: веласіпеды, матацыклы, легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, тралейбусы, цягнікі і вагоны, трактары і іншыя машыны для сельскай гаспадаркі, аэрадромную і шахтавую тэхніку, тэхніку для дарожнага будаўніцтва і лесапрамысловага комплексу, грузавыя аўтамабілі, у тым ліку самыя вялікія ў свеце кар'ерныя самазвалы, металапрадукцыю, станкі, мікра - і оптаэлектроніку, лазерную тэхніку і электратэхнічную прадукцыю.

З дасягненнямі прамысловасці нашай краіны старшакласнікі пазнаёміліся ў час прагляду прэзентацыі і відэаролікаў. У ходзе абмеркавання вучні адзначылі, што прадметам асаблівага гонару Беларусі з'яўляецца машынабудаванне. Рабяты змаглі папоўніць свае веды аб такіх магутных прадпрыемствах як ААА “МТЗ”, ААА “БелАЗ”, ААА “МАЗ” і іншых.

Муха Л.І., класны кіраўнік 9 класа, выслухаўшы меракаванні вучняў, падкрэсліла, што тэхнікі, створаная рукамі беларускіх рабочых, працуе на усіх кантынентах Зямлі. Шматлікая прадукцыя нашых прамысловых флагманаў пастаўляецца больш чым у 150 краін свету.

У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі даюць беларусам права ганарыцца сваёй краінай і імкнуцца рабіць яе багацей і мацней.

Т.Р. Гайцюкевіч , кіраўнік ВПВ

ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа»

Ганцавіцкага раёна

 

comments powered by DisqusШАГ