Дзень ведаў
01.09.2022
Па традыцыі ў ДУА “Круговіцкая срэдняя школа” прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. 1 верасня - свята першага званка. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта - свята для першаклашак і выпускнікоў. І тыя і другія гатовы ўступіць у зусім новае жыццё. Таму гэты дзень для іх самы хвалюючы і запамінальны. Гэта свята і для тых, хто не ўпершыню сядзе за парту, а зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе. І кранальныя першакласнікі, і такія дарослыя выпускнікі надоўга запомняць гэты сонечны восеньскі дзень. Мы віншуем усіх з гэтым цудоўным днём. Добрага шляху вам! Добрага шляху ўсім, для каго 1 верасня - свята. Свята, якое заўсёды з вамі!
А пасля ўрачыстай лінейкі вучні наведалі свой першы ўрок, які ў 2022/2023 навучальным годзе прысвечаны Году гістарычнай памяці і мае адзіную тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!".
comments powered by Дзень ведаў