Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень ведаў ПДР “Бяспечнае лета”

19.05.2022

Напярэдадні наступлення летніх канікул, у мэтах прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіцця навыкаў захавання Правілаў бяспечных паводзін на дарозе, у транспарце, у грамадскіх месцах19 мая у нашай школе для вучняў 1-11 класаў быў праведзены Адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам: «Бяспечнае лета!»

У рамках правядзення Адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху класныя кіраўнікі правялі мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх у перыяд летніх канікул.

За перыяд бягучага 2022 года на дарогах Брэсцкай вобласці было ўчынена 11 (-5 у параўнанні з мінулым годам) ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Гібелі непаўналетніх не дапушчана, 12 (-4) атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

У ходзе мерапрыемстваў былі разгледжаны пытанні бяспекі пешаходаў, веласіпедыстаў, пасажыраў чыгункі і аўтатранспарту.

Удзельнікі мерапрыемстваў прыйшлі да высновы, што дарога памылак не даруе.

comments powered by DisqusАдзіны дзень ведаў ПДР “Бяспечнае лета”