Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адукацыйныя экскурсійныя паездкі

14.05.2022

Вучні 10 і 11 класаў ДУА “Круговіцкі яслі – сад - сярэдняя школа” здзейснілі адукацыйныя экскурсійныя паездкі ў рамках пілотнага праекта з мэтай фарміравання паважлівых адносін да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцяў моладзі.

11 мая 2022 года адзінаццацікласнікі наведалі Народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Дзяніскавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа”, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця вёскі ў розныя гістарычныя перыяды, асаблівасцямі быту і культуры мясцовых жыхароў. Вучні даведаліся пра гераічныя лёсы мясцовых жыхароў у гады суровых ваенных выпрабаваняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, подзвігі землякоў на франтах і ў тыле ворага.

12 мая 2022 года вучні 10 класа сталі наведвальнікамі музея гісторыі сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Ганцавічы”. Падарожжа ў мінулае адукацыйнай прасторы нашага раёна суправаджалася цікавымі пазнавальнымі заданнямі, відэаматэрыялам, знаёмствам з артэфактамі, якія раскрываюць багатую і плённую дзейнасць адукацыйнай сістэмы на тэрыторыі раёна. Дзякуючы харызматычнай загадчыцы музея Кудравец Валянціне Грыгор’еўне, вучні сталі не проста слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі займальнага падарожжа ў гісторыю школьнай адукацыі.

comments powered by DisqusАдукацыйныя экскурсійныя паездкі