Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Перамогі

10.05.2022

Хто не памятае гісторыі сваёй краіны - той не мае будучыні. Беларусь памятае і шануе подзвіг тых, хто загінуў і жывых, вядомых і безыменных беларусаў - салдат Вялікай Айчыннай, партызан і падпольшчыкаў. Беларусь памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, тых, хто ўдзельнічаў у вызваленні краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая аб'яднала і заўсёды будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў ад малога да вялікага, колькі б часу ні прайшло, памятае кожнага без выключэння абаронца Айчыны. 
Штогод мы прымаем удзел у патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае». Шэсце з партрэтамі герояў вайны, сваіх сваякоў - найвялікшае сведчанне памяці пра вайну і знак удзячнасці пакаленню пераможцаў.

У нашай школе прайшлі Урокі памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”, мітынг да Дня Перамогі.

Усё далей углыб гісторыі адыходзяць падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Але подзвіг нашага народа, які стаў на абарону Айчыны, будзе жыць у сэрцах людзей.

comments powered by DisqusДзень Перамогі