Піянерскі КВІЗ
05.01.2022
Піянеры – гэта не толькі актывісты, але і інтэлектуалы. Сведчаннем таму служыць Рэспубліканская інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Піянерскі КВІЗ” у якой прыняла ўдзел наша піянерская дружына “Зорная”. Ініцыятарам дадзенай гульні з'яўляецца грамадскае аб'яднанне “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Гульня ўяўляла сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыя-кантэнту, святочную атмасферу, сучасныя пытанні. Квіз складаўся з 6 тураў у кожным туры па 5 пытанняў.
Усе туры, для дзяцей, былі пазнавальнымі, захапляльнымі і цікавымі.
У заключэнне гульні ўдзельнікам быў прапанаваны РЫЗЫК-ТУР, які і вызначыў зыход ўсёй гульні.
comments powered by Піянерскі КВІЗ