Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Правілы паводзін пешаходаў на дарозе ў зімовы час

16.12.2021

Зімой дзень карацейшы, цямнее рана і вельмі хутка. Неабходна памятаць, што ў дзяцей яшчэ няма дастатковых навыкаў бяспечных паводзін на дарогах. Па прычыне невялікага росту яны могуць не

ўбачыць надыходзячай небяспекі з-за прыпаркаваных уздоўж дарогі аўтамабіляў. Таксама вельмі часта яны не могуць правільна ацаніць скорасць і дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца. Вельмі важна нагадваць дзецям, што яны намнога меншыя за машыны, з-за чаго яны не могуць поўнасцю бачыць дарогу, а вадзіцелі могуць не заўважыць іх саміх. У снегапады прыкметна пагаршаецца бачнасць, з'яўляюцца заносы, абмяжоўваецца і абцяжарваецца рух пешаходаў і транспарту. Снег заляпляе вочы пешаходам і замінае агляду дарогі.

Для гэтага яшчэ раз сёння дзеці паўтарылі галоўныя правілы паводзін на дарозе зімой!

«Бачнае» зімовае адзенне –  адзін з самых простых спосабаў зрабіць так, каб вадзіцелі заўважылі вас у зімовы час.

Дзеці, будзьце ўважлівымі!

comments powered by DisqusПравілы паводзін пешаходаў на дарозе ў зімовы час