Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

05.05.2021

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998г. штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

Сёння ў рамках тыдня «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» для вучняў нашай установы адукацыі намеснік па асноўнай дзейнасці Пакумейка М.І. і педагог-арганізатар Бруцкая Н.Ф. правялі інфармацыйную гадзіну «Сімвалы, якія нас яднаюць». Вучні пацвердзілі, што атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з'яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Падчас правядзення мерапрыемства вучні глядзелі тэматычныя відэаролікі, чыталі вершы і слухалі Гімн Рэспублікі Беларусь, што спрыяла папулярызацыі беларускай сімволікі і паважлівага стаўлення да яе, а таксама выхавання пачуцця патрыятызму.

comments powered by DisqusДзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь