Акцыя "За бяспеку разам!"
26.04.2021
Для таго каб выпусціць дзіця ў свет, задача дарослых - падрыхтаваць яго да цяжкасцей, з якімі яно сутыкнецца. На жаль, небяспека падсцярагае нашых дзяцей паўсюль: дома, на вуліцы, у двары, у школе. Засцерагчы дзіця цалкам ад усялякай небяспекі проста немагчыма. Галоўнае - навучыць дзіця быць гатовым да сустрэчы з імі, не разгубіцца ў складанай сітуацыі, прыняць правільнае рашэнне і справіцца з цяжкасцямі.
У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі, актывізацыі прафілактычнай работы, з 12 па 28 красавіка праходзіць рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей «За бяспеку разам».
Галоўныя задачы акцыі:
-інфармаванне дзяцей і іх бацькоў аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне ім наступстваў невыканання правілпажарнай бяспекі, пакіданне дзяцей без нагляду, злоўжыванне спіртнымі напоямі.
Класнымі кіраўнікамі і службай СППС ДУА «Круговіцкі яслі-сад - сярэдняя школа» былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- раздача вучням інфармацыйных буклетаў;
- гутаркі аб паводзінах падчас узгарання ў доме, падчас навальніцы;
- дэманстрацыя відэаролікаў аб надзвычайных сітуацыях;
- наведванне сем'яў, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетных сем'яў.
З бацькамі непаўналетніх былі праведзены прафілактычныя гутаркі па пытаннях недапушчэння пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей ў небяспецы (арт. 159 КК «Пакіданне ў небяспецы»).
Праца па навучанні дзяцей бяспечным паводзінам на дарогах, дома і на прыродзе - гэта праца не аднаго дня. Каб яна прынесла свае вынікі, яе неабходна праводзіць сістэматычна. Таму педагогі нашай школы працягваюць працу ў гэтым накірунку штодня і спадзяюцца, што іх намаганні не застануцца безвыніковымі.
comments powered by Акцыя "За бяспеку разам!"