Дзень бяспекі дарожнага руху
18.03.2021
Галоўная задача правядзення Дня бяспекі дарожнага руху - звярнуць увагу дзяцей на пытанні бяспекі на дарогах.
У гэты дзень класнымі кіраўнікамі былі арганізаваны практычныя і тэарэтычныя заняткі па вывучэнню правіл дарожнага руху, а таксама дэманстрацыя відэасюжэтаў.
У ходзе заняткаў былі патлумачаны прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, спосабы іх недапушчэння і прафілактыкі, так як застаецца высокім паказчык здарэнняў з удзелам пешаходаў, у тым ліку і дзяцей. Асноўнай прычынай дарожна-транспартных здарэнняў з гэтай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху з'яўляецца ігнараванне самімі пешаходамі правілаў дарожнага руху, а таксама адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў на адзенні пешых удзельнікаў.
За парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі можна атрымаць папярэджанне або штраф, які складае ад 1 да 3 базавых велічынь.
Выконваеш правілы - робіш правільна!
comments powered by Дзень бяспекі дарожнага руху