Ганцавіцкі аддзел па НС паведамляе
10.03.2021
У сувязі з чаканым павышэннем тэмпературы і памяншэннем таўшчыні лёду на вадаёмах, Ганцавіцкі аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртаецца з настойлівым патрабаваннем ўстрымацца ад наведвання вадаёмаў у дадзены перыяд, катэгарычна забараніць наведванне вадаёмаў дзецьмі.
Трагічны выпадак здарыўся днём 5 сакавіка ў Столінскім раёне. Два 7-гадовых хлопчыка вярталіся са школы. Па шляху назад, яны зайшлі на меліярацыйны канал. Лёд пад дзецьмі праваліўся. Адно дзіця патанула, а другога выратаваў 12-гадовы хлопчык, які праходзіў міма.
Згодна з Распараджэння №133-р ад 2020/12/09 Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта "Аб дадатковых мерах па папярэджанні гібелі людзей на вадзе ў зімовы перыяд 2020/2021 года» уведзена забарона выхаду на лёд вадаёмаў раёна ў зімовы перыяд 2020/2021 года, пакуль таўшчыня лёду ня дасягне 7 сантыметраў.
Бацькі, абавязкова пагаворыце са сваімі дзецьмі аб небяспецы гульняў на лёдзе, строга забараніце ім выходзіць на лёд!
comments powered by Ганцавіцкі аддзел па НС паведамляе