У гасцях у Дзеда Мароза
28.12.2020
У Новы год усе вераць у казку, асабліва дзеці. Ім як нікому хочацца дакрануцца да цуда, нягледзячы на сённяшні няпросты час, калі адменены ўсе масавыя мерапрыемствы. Як жа нам хочацца стаць чараўніком і падарыць дзецям адчуванне чараўніцтва. Менавіта таму, што наша жаданне было такім вялікім, у нас усё атрымалася: Дзед Мароз завітаў з падаркамі ў госці да нашых выхаванцаў і навучэнцаў.
Спачатку ён разам са Снягуркай і іншымі казачнымі героямі завітаў у дашкольную групу. Вельмі рады былі дзеці іх прыходу.
Затым кожны клас па чарзе наведвалі "Царства Дзеда Мароза", дзе адбывалася чароўнае дзейства, у якім дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел.
comments powered by У гасцях у Дзеда Мароза