Тыдзень па энергасберажэнню
13.11.2020
Сучаснае жыццё немагчыма без электрычнасці. Бо яно акружае нас паўсюль: дома, на вуліцы, у школе. Без святла чалавек не можа працаваць, вучыцца, адпачываць. Неразумнае выкарыстанне электрычнага святла можа прывесці да непапраўных наступстваў.
У рамках тыдня энергазберажэння прайшлі цікавыя класныя і інфармацыйныя гадзіны «Давайце эканоміць разам», «Энергазберажэнне – першы крок да ўстойлівага развіцця», конкурс малюнкаў «Эканомім у школе і дома», выхаваўчы час «Вучымся берагчы энергію», «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», інтэлектуальная гульня «Энергазберажэнне – справа кожнага», удзел у акцыі «Дапаможам школе» (збор другаснай сыравіны). Мэтай праведзеных мерапрыемстваў – фарміраванне ўменняў і навыкаў вучняў па зберажэнню электраэнергіі і цяпла ў школе і дома.
comments powered by Тыдзень па энергасберажэнню