Хэлаўін
02.11.2020
У апошні навучальны дзень першай чвэрці ў школе ладзілася забаўляльнае мерапрыемства, якое ў апошні час стала папулярным. Традыцыйна яно праводзіцца ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада. Наш вечар насіў назву "Хэлоўін паці". У падрыхтоўцы да мерапрыемства прынялі ўдзел вучні 11 класа. Яны распрацавалі сцэнарый, прадумалі конкурсы і пачалі падрыхтоўку. Ад кожнага класа неабходны быў адзін вучань. Для яго было дадзена заданне: неабходна прыдумаць касцюм нечысці. Пасля ўрокаў у пятніцу мы ўпрыгожылі залу шарыкамі, штучнай павуцінай, зрабілі з гарбузоў вырабы. А вечарам у пятніцу гатовыя былі прыняць гасцей. Мерапрыемства прайшло весела. Прысутныя былі ў захапленні. Пасля мерапрыемства прайшла забаўляльна-танцавальная дыскатэка.
comments powered by Хэлаўін