Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень настаўніка

05.10.2020

2 кастрычніка наша школа адзначала цудоўнае свята - Дзень настаўніка.

Дзень настаўніка – адзін з самых вядомых, любімых прафесійных святаў. Традыцыйнымі для гэтага дня з'яўляюцца мора кветак, віншаванні педагогаў з добрымі пажаданнямі, абяцанні з боку вучняў радаваць сваімі поспехамі. У школе быў аб'яўлены дзень самакіравання, дзеці асабіста змаглі адчуць на сабе нялёгкасць настаўніцкай працы, але справіліся яны з гэтай задачай вельмі добра. Кульмінацыяй святкавання была святочная праграма да Дня настаўніка, у якой прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. Навучэнцы нашай школы віншавалі сваіх любімых настаўнікаў музычнымі нумарамі, вершамі, відэавіншаваннем.

Напрыканцы настаўнікам і выхавальнікам школы вучні ўручылі кветкі. Па задаволеных поглядах няцяжка было здагадацца, што святочная праграма ім спадабалася.

comments powered by DisqusДзень настаўніка