Сусветны дзень без аўтамабіля
21.09.2020
Без аўтатранспарту - асабістых аўтамабіляў, аўтобусаў, матацыклаў, грузавікоў - ужо немагчыма ўявіць нашы дарогі. Дзесьці і для кагосьці гэта зручнае і часам адзіна даступны сродак перамяшчэння, працоўная занятасць, любімы від спорту. Але ўсё ж ёсць адзін дзень у годзе - 22 верасня, калі многія свядома і добраахвотна адмаўляюцца ад аўтамабіля.
Акцыя «Дзень без аўтамабіля» - яе мэта - нагадаць грамадству пра шкоду аўтамабільных выхлапаў для навакольнага асяроддзя і для кожнага з нас. Яе задача - прадэманстраваць свету, што на сучасным этапе тэхнапрагрэсу ёсць камфортныя і хуткія альтэрнатывы аўтатранспарту, якія амаль бясшкодныя для навакольнага асяроддзя.
Наша школа далучылася да акцыі і ў гэтым годзе. У яе рамках прайшлі наступныя мерапрыемствы: сямейная велаэстафета «Круці педалі - атрымлівай медалі», конкурс знаўцаў ПДР «Веласіпедыст і дарога», адзіны інфармацыйны дзень «Рух без выкідаў для ўсіх» і іншыя.
comments powered by Сусветны дзень без аўтамабіля