Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень бяспекі дарожнага руху

07.09.2020

З 31 жніўня па 5 верасня ў ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню бяспекі дарожнага руху.

У рамках тыдня класныя кіраўнікі і выхавальнікі груп падоўжанага дня прапрацавалі з навучэнцамі бяспечныя маршруты са школы дадому, вучні 2-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў «Выберы месца для гульні», класным кіраўніком Мухай Святланай Юльянаўнай была праведзена цікавая гульня па станцыях «Правілы бяспекі без запінкі ведайце!»

Мэта правядзення мерапрыемстваў у рамках тыдня — папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам дзяцей, тлумачэнне правілаў бяспечных паводзін на дарозе для пешаходаў. Гэта асабліва важна ў пачатку навучальнага года, калі школьнікі яшчэ не адаптаваліся да новых умоў. Да таго ж, у перыяд міжсезоння рана цямнее і ўмовы надвор'я часта неспрыяльныя. Менавіта таму так важна растлумачыць дзецям, як трэба паводзіць сябе па дарозе ў школу і на зваротным шляху дадому.

comments powered by DisqusТыдзень бяспекі дарожнага руху