Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Аб аплаце за падручнікі

21.07.2020

Інфармацыя

для законных прадстаўнікоў вучняў аб аплаце за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі

у 2020/2021 навучальным годзе

      Выдача падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў навучэнцам ажыццящляецца пры ўмове, што ўсе атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе падручнікі будуць здадзены ў бібліятэку (пункт 6 Прыкладанні аб парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839).
Льготы пры аплаце за карыстанне падручнікамі
      Для дзяцей са шматдзетных сем'яў сума аплаты за карыстанне падручнікамі зніжаецца на 50% (частка 3 пункта 2 артыкула 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).
Вызваляюцца на 100% ад платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі (частка 2 пункта 2 артыкула 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі):
• дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
• дзеці-інваліды ва ўзросце да васемнаццацi гадоў;
• вучні з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўныя дапамогi на дзяцей старэйшых за тры гады;
• вучні з сем'яў, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I ці II групы;
• вучні, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 пункта 3, пункце 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян ».

Дакументы, неабходныя для атрымання льгот па аплаце за падручнікі
1. Для ўстанаўлення бясплатнага карыстання падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі:
 ксеракопія пасведчання інваліда
 даведка аб дапамозе
2. Для зніжэння платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі (50%)
 ксеракопія пасведчання шматдзетнай сям'і ці даведка аб складзе сям'і (для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў)

 

comments powered by DisqusАб аплаце за падручнікі