Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Лета – звонкая пара

06.06.2020

Лета - час гульняў, забаў, свабоды ў выбары заняткаў, папаўнення зрасходаваных сіл, аднаўлення здароўя. Гэта перыяд свабодных зносін дзяцей.

З 4 чэрвеня ў нашай школе пачаў сваю працу аздараўленчы лагер "Вясёлка". Тут 10 дзетак, якія з карысцю для свайго здароўя праводзяць летнія канікулы.

Праграма дзённага знаходжання навучэнцаў у лагеры насычана рознымі спартыўна-пазнавальнымі, развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, а галоўнае, фарміруюць творчыя здольнасці дзяцей. Яны прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні гульнявых праграм, спаборніцтваў . Удзельнічаюць у калектыўных справах лагера.

Кожны дзень дзеці атрымліваюць якаснае харчаванне, разнастайныя і смачныя стравы. У рацыёне прысутнічаюць садавіна, сокі, ёгурты, свежая гародніна.

Выхавальнікі стараюцца, каб дзецям было весела, і каб кожны дзень быў для іх незабыўны.

comments powered by DisqusЛета – звонкая пара