Прафарыентацыя старшакласнікаў
27.01.2020
Сення ў школе адбылася сустрэча старшакласнікаў школы з курсантам ваеннага факультэта БДУІР былым выпускніком нашай школы Гайцюкевічам Сяргеем Дзмітрыевічам. У час сустрэчы вучні атрымалі інфармацыю аб правілах паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, атрымалі кансультацыю па пытаннях падрыхтоўкі для паступлення на ваенныя спецыяльнасці. Сяргей Дзмітрыевіч падзяліўся з вучнямі сваімі ўражаннямі аб навучальнай установе, аб жыцці курсантаў, аб асаблівасцях выбранай ім прафесіі. Пасля сустрэчы многім вучням захацелася паспрабаваць сябе ў ваеннай справе.
comments powered by Прафарыентацыя старшакласнікаў