Цуды на Каляды
03.01.2020
Каляды - самае дзіўнае і казачнае свята. Бо менавіта гэты час лічыцца часам чараўніцтва, цудаў і здзяйснення самых запаветных жаданняў. Усе без выключэння, і дарослыя і дзеці, чакаюць запаветных падарункаў і цудаў. Людзі ў калядныя дні становяцца дабрэйшымі адзін да аднаго. Кожны хоча пабыць у ролі Дзеда Мароза, каб падзяліцца сваім цяплом з блізкімі, а часам нават і з незнаёмымі людзьмі. Вось і нашы піянеры пабылі ў ролі Дзеда Мароза. Яны павіншавалі шматдзетныя сем'і Берташ Яны, Кайдаша Івана, Пакумейка Паліны і ўручылі падарункі.
Галоўная мэта дабрачыннай акцыі - падарыць часцінку цяпла і павіншаваць з Новым годам.
comments powered by Цуды на Каляды