Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Сустракаем Новы год

30.12.2019

Навагоднія святы - час дзіўны, заўсёды хвалюючы, у якім адмысловае зачараванне. Людзі чакаюць чарговых цудаў, светлай казкі ... Хтосьці загадвае жаданне і верыць, што яно абавязкова збудзецца ў надыходзячым годзе. А як гэтага свята чакаюць дзеці!

Для вучняў нашай школы Навагоднія святы пачаліся яшчэ 24 снежня, калі ў школе ладзіўся ранішнік для выхавальнікаў дашкольнай групы і малодшых школьнікаў. Непаўторная атмасфера свята захапіла ўсіх. У зале, дзе праходзіла свята панаваў навагодні настрой, было прыгожа, утульна і шматлюдна. Да дзяцей у госці завіталі  Дзед Мароз, Снягурка і любімыя казачныя героі з цікавым навагоднім прадстаўленнем. Дзеці спявалі, танцавалі вакол прыгажуні-ёлкі, прымалі ўдзел у розных гульнях,конкурсах, атрымлівалі прызы і падарункі ад Дзеда Мароза.

Гасцямі на свяце былі матулі, бабулі, старэйшыя брацікі і сястрычкі нашых малодшых школьнікаў, якім таксама было весела і цікава на гэтым мерапрыемстве. 

А для старшакласнікаў навагодняе свята праводзілася ў суботу 28 снежня. Тут ужо самі вучні рыхтавалі і паказвалі тэатралізаванае прадстаўленне, на якім прысутныя змаглі акунуцца ў святочную атмасферу разнастайных прыгод. Парадавалі адзінаццацікласнікі ўсіх гасцей   сваім запалам і артыстызмам.

comments powered by DisqusСустракаем Новы год