80-годдзе з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці
31.10.2019
Брэсцкая вобласць адзначае 80-годдзе з дня ўтварэння!
Сёння, 31 кастрычніка, у нашай школе ў форме вуснага часопіса для вучняў 9-11 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай знамянальнай даце.
На мерапрыемстве вучні ўзгадалі старонкі гісторыі роднага краю, пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі, якія ўнеслі і ўносяць уклад у гісторыю Брэстчыны.
Мэта дадзенага мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй Брэсцкай вобласці; фарміраваць уменне прасочваць гістарычную ўзаемасувязь паміж падзеямі мінулага і сучаснасці; на прыкладах гістарычных падзей і персаналій, выхоўваць пачуццё патрыятызму.
comments powered by 80-годдзе з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці