Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
17.10.2019
У нашай школе 17 кастрычніка прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы па зніжэнні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Гэтыя мерапрыемствы былі накіраваны на прыцягненне ўвагі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да гэтага пытання.
Мэта мерапрыемстваў: прывіць дзецям павагу да сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху, быць уважлівымі на дарогах і берагчы сваё жыццё і здароўе!
Сярод вучняў 5-7 класаў прайшла гадзіна зносін «Дарога памылак не даруе».
Зараз цямнее вельмі рана, на дарогах дрэнная бачнасць, складана арыентавацца і дзецям, і вадзіцелям. Таму для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў «Урок бяспекі дарожнага руху» з элементамі віктарыны. Вучні паўтарылі, якую небяспеку нясуць у сабе дарогі, і якія правілы дарожнага руху павінны выконваць дзеці, каб не трапіць у бяду.
У гэты дзень таксама ў вучняў школы была праверана наяўнасць прадметаў са святлоадбіваючымі элементамі і флікераў.
Усе праведзеныя мерапрыемствы з'явіліся часткай работы, якая ажыццяўляецца школай па прафілактыцы дарожнага траўматызму.
comments powered by Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху