Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў

24.09.2019

З 16 па 21 верасня ў школе прайшоў тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў «Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў». У рамках тыдня былі праведзены: тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, кансультацыі для бацькоў, вучняў і педагогаў.
Мэтай правядзення Тыдня было комплекснае рашэнне праблем прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў, абарона правоў непаўналетніх, а таксама прафілактыка шкодных звычак.
У холе на першым і другім паверсе былі аформлены інфармацыйныя стэнды і вугалкі па правах дзяцей і падлеткаў. Навучэнцы школы у рамках праведзеных мерапрыемстваў мелі магчымасць у даступнай форме пазнаёміцца з Канвенцыяй па правах дзіцяці, з правамі і абавязкамі навучэнцаў, якія запісаны ў Статуце дзяржаўнай установы адукацыі «Круговіцкі яслі- сад сярэдняя школа», а таксама з крымінальнай і адміністратыўнай адказнасцю непаўналетніх.

Такім чынам, праведзеныя мерапрыемствы спрыялі павышэнню прававой культуры навучэнцаў і бацькоў, выпрацоўцы адзіных падыходаў да выхавання правасвядомасці ў вучняў з боку педагогаў і бацькоў.

comments powered by DisqusНаш выбар – жыццё без правапарушэнняў