Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!»
23.08.2019
У Ганцавіцкім раёне стартуе рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!». Мэта акцыі прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду. Акцыя праводзіцца ў два этапы з 19 жніўня па 10 верасня.
Першы этап акцыі пройдзе з 19 па 31 жніўня. Этап будзе праходзіць у месцах гандлю дзіцячых тавараў, таму што бацькі рыхтуюцца да навучальнага года і гэта самы час нагадаць пра бяспеку жыццядзейнасці і пажарнай бяспекі.
Другі этап акцыі пройдзе з 2 па 10 верасня. Этап будзе праводзіцца як у працоўных калектывах, так і ва ўстановах адукацыі з адпрацоўкай эвакуацыі навучэнцаў. У рамках гэтага этапу пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй у ПАВЧ №1 Ганцавіцкага РАНС. З мэтай дэманстрацыі гатоўнасці ратавальнікаў для вырашэння розных надзвычайных сітуацый.
comments powered by Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!»