Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя «Беларусь памятае»

09.05.2019

Хто не памятае гісторыі сваёй краіны - той не мае будучыні. Беларусь памятае і шануе подзвіг тых, хто загінуў і жывых, вядомых і безыменных беларусаў - салдат Вялікай Айчыннай, партызан і падпольшчыкаў. Беларусь памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, памятае тых, хто каваў Перамогу ў тыле ворага ў станкоў і вызваляў краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая аб'яднала і заўсёды будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў ад малога да вялікага, колькі б часу ні прайшло, памятае кожнага без выключэння абаронца Айчыны.
Штогод мы прымаем удзел у патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае», шэсце з партрэтамі герояў вайны, сваіх сваякоў - найвялікшае сведчанне памяці пра вайну і знак удзячнасці пакаленню пераможцаў.

У рамках акцыі кожны жадаючы аддаў даніну памяці героям вайны, якія ўнеслі ўклад у вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў нашай краіны.

У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў у нашай школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: класныя гадзіны «Балючая праўда вайны», «Сцяжынкамі памяці», «І памятае свет выратаваны», мітынг да Дня Перамогі. Піянеры нашай школы наведалі сем'і, загінуўшых у гады вайны, і павіншавалі іх з гэтым святам. А таксама наводзілі парадак каля брацкай магілы(палолі клумбы, палівалі кветкі).

comments powered by DisqusАкцыя «Беларусь памятае»