Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дом без насілля!

05.04.2019

З 2 па 19 красавіка 2019 года праходзіць

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!»

Мэта акцыі - прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога насілля і сямейнага недабрабыту.

Задачы акцыі:

1. Растлумачыць грамадзянам негатыўныя наступствы бытавых канфліктаў і неабходнасць своечасовага рэагавання на іх.

2. Давесці інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у сем'ях, аб нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць сямейныя адносіны.

3. Наладзіць бесперапынны ўзаемаабмен інфармацыяй паміж грамадзянамі і грамадскімі аб'яднаннямі пра факты гвалту ў адносінах да блізкіх і мерах, якія прымаюцца па іх папярэджанні і спыненні.

Насілле ў любой форме – гэта праява, непрымальная для грамадства. Дзе ёсць насілле ў сям'і - няма сям'і. Просім вас задумацца: а ці правільна жывяце вы?

Памятайце: свет без насілля пачынаецца ў вашым доме! Зробім яго бяспечным разам!

Калі вам вядома пра факты насілля ў сям'і, вы з'яўляецеся ахвярай такога насілля, мы гатовыя аказаць дапамогу кожнаму.

Патэлефанаваўшы па нумару тэлефона «гарачай лініі» 8-801-100-8801 (з 8.00 да 20.00), вы можаце атрымаць юрыдычную кансультацыю (з 8.00 да 13.00) і псіхалагічную дапамогу (з 13.00 да 20.00). Званок па Рэспубліцы Беларусь са стацыянарнага тэлефона бясплатны і ананімны.

Пра кожны вядомым выпадку насілля ў сям'і просім паведамляць

па нумару.: 102

comments powered by DisqusДом без насілля!