Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Чысціня вакол нас

22.03.2019

21 сакавіка дружным калектывам, вучні і настаўнікі нашай школы працавалі на ўборцы тэрыторыі школы: падграбалі смецце, апалае лісце, сухую траву і абрэзаныя з дрэў галінкі. У акцыі "Чысціня вакол нас" прынялі ўдзел дзеці з 2 па 11 класы. Пасля заканчэння ўрокаў усе з энтузіязмам прыступілі да працы. У кожнага класа была свая тэрыторыя, якую яны павінны былі прыбраць. Вядома, такая праца заняла шмат часу, але гэта таго каштавала, бо трэба клапаціцца аб чысціні навакольнага асяроддзя і кожны чалавек павінен унесці пасільны ўклад у гэта.

Усе дзеці працавалі добрасумленна і натхнёна. Зараз наш школьны двор вызначаецца чысцінёй. А цяпер, самае галоўнае - захаваць гэтую чысціню. Не там чыста, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.

comments powered by DisqusЧысціня вакол нас