Першы ўрок
04.09.2018
Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе пройшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" і быў прысвечаны Году малой радзімы.
Для вучняў 9-11 класаў нашай школы быў арганізаваны урок-экскурсія па знакамітых месцах нашай мясцовасці. Дзеці пабывалі ў вёсцы Малыя Круговічы каля каменя, устаноўленага на месцы хаты, дзе нарадзіўся наш зямляк пісьменнік і паэт Віктар Гардзей.
Затым старшакласнікі адправіліся ў вёску Востраў у музей Міхася Рудкоўскага, дзе адбылася сустрэча з сястрой пісьменніка - Лідзіяй Міхайлаўнай. Уважліва слухалі школьнікі успаміны Лідзіі Міхайлаўны пра дзяцінства, праведзенае побач з братам.
А яшчэ вучні наведалі музей Паўла Зуйкевіча ў вёсцы Лактышы.
comments powered by Першы ўрок