Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Выстава з Брэсцкай крэпасці

21.05.2018

На мінулым тыдні  навучэнцы і педагогі нашай школы наведалі перасоўную выставу з Музея абароны Брэсцкай крэпасці «Мая вясна - мая перамога!». Выставачная экспазіцыя была разгорнута на базе ДУА «СШ №3 г.Ганцавічы». Там былі прадстаўлены фатаграфіі, дакументы, успаміны ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года.

Наведаўшы выставу, навучэнцы і педагогі яшчэ раз успомнілі пра гераічны подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г.

Адна з важных задач школы - захаваць памяць аб подзвігу народа, перадаць маладому пакаленню каштоўнасць жыцця і міру на зямлі, далучыць моладзь да важных гістарычных падзей нашай дзяржавы, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуццяў падзякі да тых, хто адстаяў незалежнасць нашай Радзімы. 

comments powered by DisqusВыстава з Брэсцкай крэпасці