Педагог — прафесія на ўсе часы
29.09.2017
28 верасня 2017 года ў рамках прафарыентацыйнай работы сярод вучняў 9 класа была праведзена класная гадзіна «Педагог — прафесія на ўсе часы». Мэтай мерапрыемства з’яўлялася папулярызацыя прафесіі настаўніка, стварэнне ўмоў для прафесійнай арыентацыі вучняў.
Асаблівую цікавасць выклікала размова з гасцямі мерапрыемства, ветэранамі педагагічнай працы: Несцеруком Вячаславам Іосіфавіч, які 40 гадоў аддаў працы ў школе, і Заяц Алай Іванаўнай, якая ўсё жыццё прысвяціла працы ў пачатковай школе. Шмат цікавай інфармацыі вучні атрымалі аб умовах пасляваеннай адукацыі, творчым характары прафеіі. Педагогі-ветэраны адзначылі, што ва ўсе часы прафесія настаўніка лічылася самай патрэбнай і высакароднай. Жыццёвы прыклад педагогаў—яркі доказ таму, што прафесія дае магчымасць развіваць творчыя здольнасці і на заслужаным адпачынку: пісаць вершы, друкавацца ў перыядычных выданнях, займацца ландшафтным дызайнам.
Вучні класа былі падзелены на групы і ажыццявілі вялікую падрыхтоўчую работу да класнай гадзіны: знайшлі статыстычную інфармацыю пра педагогаў-выпускнікоў школы, статыстычныя дадзеныя пра запатрабаванасць прафесіі ў раёне, пра гісторыю развіцця прафесіі, пра гісторыю развіцця прафесіі. Удзельнікі класнай гадзіны дзяліліся сваімі ўражаннямі і прызналіся, што прафесія настаўніка патрабуе шмат цярпення і разумення і разам з тым адна з самых творчых і карысных прафесій.
Завяршылася мерапрыемства віншаваннямі з прафесійным святам ў адрас педагогаў ветэранаў.У сваю чаргу, Несцярук Вячаслаў Іосіфавіч падарыў усім прысутным свае вершы. Цёплая атмасфера і ўзнёслы настрой панавалі сярод удзельнікаў класнай гадзіны і гасцей.
Таццяна Дунчык
comments powered by Педагог — прафесія на ўсе часы