Першы ўрок
01.09.2017
“Беларусь-мая Айчына”
Такая тэма першага ўрока, які па традыцыі праводзіцца ў першы дзень новага навучальнага года.У вучняў старэйшых класаў урок прайшоў у форме ток-шоу “Час для вас”
Выхаваўчая мэта ўрока:стварэнне педагагічных умоў, якія спрыяюць станаўленню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, рознабакова развітай, канкурэнтназдольнай, маральнасталай і здаровай асобы.
У ролі вядучых праграмы былі вучні 9 класа Варламава Яна і Патаповіч Аляксандр. Падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства шырока выкарыстоўваліся інфармацыйныя тэхналогіі, была падрыхтавана прэзентацыя з элементамі фота і відэаматэрыялаў. Выразна, эмацыянальна раскрыты перад школьнікамі дасягненні эканомікі нашай краіны. На мерапрыемстве значная ўвага была адведзена тэме 500-годдзя пачатку кнігадрукавання сярод усходніх славян.
Цікавую інфармацыю прадаставіла вучням загадчык Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэкі Фядосава Наталля Уладзіміраўна. Яе выступленне было прысвечана жыццю і дзейнасці Ф.Скарыны і яго адлюстраванню ў кнігах і часопісах.
Парадаваў усіх прысутных сваімі творчымі пачынаннямі Пабудзей Антон, вучань 8 класа, які прадэкламаваў аўтарскі верш, прысвечаны творчасці Ф.Скарыны.
Цікавасць у вучняў выклікала старонка ток –шоу, дзе вучні мелі магчымасцьтрымаць прамую сувязь з выпускніком нашай школы Віктаровічам Яўгенам, які працуе праграмістам у Парку высокіх тэхналогій.
Шмат цікавай інфармацыі пра раён, прадпрыемства меліярацыйных сістэм і набыцці прафесіі меліяратара вучні атрымалі ад госця студыі кіраўніка раённага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Шута Аляксандра Уладзіміравіча. Аляксандр Уладзіміравіч правёў з вучнямі віктарыну “Што вы ведаеце пра меліярацыю”, за правільныя адказы госць студыі ўручаў памятныя сувеніры.
Мерапрыемству патрыятычны настрой надало музычнае выступленне вучаніцы 11 класа Лелес Аліны з песняй “Чыстая як сляза” Зіны Купрыяновіч.
comments powered by Першы ўрок