Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Канцэрт да Дня сям'і

19.05.2017

Сям'я - гэта аснова грамадства. Як вялікі будынак складаецца з мільёнаў цаглінак, так і дзяржава складаецца з мільёнаў сем'яў. І ад таго наколькі трывалай і моцнай будзе кожная сям'я,  ​​залежыць шмат у чым ўзровень цывілізаванасці краіны і яе хуткае развіццё.
Міжнародны Дзень сям'і адзначаецца штогод 15 мая.
Кожны год для правядзення Міжнароднага Дня сям'і выбіраецца актуальная тэма, якая абмяркоўваецца на канферэнцыях, якія праходзяць у розных краінах свету. Да гэтага дня распрацоўваецца праграма падтрымкі і развіцця інстытута сям'і. У рамках семінараў і сімпозіумаў разглядаюцца пытанні ўмацавання сацыяльнай згуртаванасці грамадства, правоў чалавека, праблемы маламаёмных сем'яў.
Міжнародны Дзень сем'яў адзначаецца ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. 

Таму ў гэты дзень у нашай школе штогод ладзяцца святочныя канцэртныя праграмы. Не выключэннем стаў і гэты год. У чацвер мы запрасілі бацькоў ні толькі на чарговы бацькоўскі сход, але і на віншавальную праграму, якую падрыхтавалі іх дзеці. Актыўны ўдзел у канцэрце прымалі як старшакласнікі, так і вучні пачатковых класаў. Вельмі падабаліся прысутным і песні і сцэнкі , якія былі падрыхтаваныя да свята малодшымі дзецьмі. А песні і шчырыя словы старшакласнікаў расчулілі прысутных і ў многіх нават з'явіліся слёзы на вачах. 

Свята ўдалося! Дзякуй нашым вучням і настаўнікам, якія рыхтавалі канцэртную праграму.

comments powered by DisqusКанцэрт да Дня сям'і