Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Для цябе, выпускнік!

17.04.2017

У пятніцу для вучняў 9 класа нашай школы была праведзена змястоўная экскурсія ў рамках месячніка па прафарыентацыі. У гэты дзень вучні наведалі Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Там іх пазнаемілі са структурай ліцэя, сцецыяльнасцямі, якія можна там набыць і ўмовамі залічэння, правялі экскурсію па аўдыторыях і майстэрнях, паказалі тэхніку, паведалі аб гісторыі ўтварэння і развіцця ліцэя, а затым прапанавалі невялічкі канцэрт, які падрыхтавалі навучэнцы ліцэя.

Пасля наведвання ліцэя вучні яшчэ наведалі адно з вядучых прадпрыемстваў раёна – Ганцавіцкае ПМС. Там іх сустрэлі прадстаўнікі адміністрацыі, якія правялі школьнікаў па тэрыторыі, паказалі міні-музей меліярацыйнай тэхнікі, музей камянёў, а затым пазнаемілі з прафесіямі і спецыяльнасцямі структуры ПМС.

comments powered by DisqusДля цябе, выпускнік!