Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дэкада здаровага ладу жыцця

11.04.2017

У рамках дэкады здаровага ладу жыцця ў школе 7 красавіка для вучняў 4 класа праводзіўся конкурс малюнкаў «Мы за здаровы лад жыцця», а таксама ў пачтатковых класах 11 красавіка праводзілася конкурсна-гульнявая праграма «Падарожжа з доктарам Айбалітам». Яна была накіравана на стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў патрэбы ў здаровым ладзе жыцця.

Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па станцыях: «Гігіена», «Рэжым дня», «Спартыўная», «Здаровае харчаванне». На кожнай станцыі дзяцей чакалі разнастайныя заданні: то зашыфраваная тэлеграма ад доктара Айбаліта, то гульня «Даскажы слова», то крыжаванка, то конкурс «Здаровыя пазлы». І, як заўжды, дзецям спадабалася спаборнічаць у адгадванні загадак, якія чакалі хлопчыкаў і дзяўчынак на кожнай станцыі.

Падарожжа атрымалася цікавым і захапляльным для вучняў пачатковых класаў. А карысная інфармацыя і парады Айбаліта, набытыя ў такой займальнай форме хлопчыкамі і дзяўчынкамі, будуць садзейнічаць захаванню і ўмацаванню іх здароўя.

comments powered by DisqusДэкада здаровага ладу жыцця