Сустрэча з вайскоўцамі
03.04.2017
Прафарыентацыйная работа ў школе з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Цяжкасці сацыяльна-эканамічнага, агульнакультурнага характару, якія склаліся ў свеце і ў нашай краіне падахвочваюць шукаць эфектыўныя шляхі вырашэння надзённых праблем. Роля школы на сучасным этапе складаецца ў правільным арыентаванні моладзі на рынку працы, узбагачэнні падлеткаў ведамі, якія дапамогуць ім рэалізаваць сябе як прафесіянала, і, у канчатковым рахунку, як асобы.
23 сакавіка вучні нашай школы сустрэліся з прадстаўнікамі з вайсковай часці г. Баранавічы, якія расказалі, што ваенная служба - від дзяржаўнай службы, якая заключаецца ў выкананні грамадзянамі воінскіх абавязкаў у складзе часцей і ўстаноў Узброеных сіл. У цяперашні час ваеннае мастацтва - тэорыя і практыка падрыхтоўкі і вядзення ваенных дзеянняў на сушы, моры і паветры, найважнейшая галіна ваеннай навукі.
Вайскоўцы часта рызыкуюць жыццём і здароўем, абараняючы мір і спакой на зямлі. Яны павінны любіць сваю Айчыну і свой народ, мець глыбокія веды, моцнае здароўе, быць гатовымі хутка і дакладна выканаць любы загад. Усе прафесіі ваенных ганаровыя і важныя.
У ходзе гутаркі выпускнікі даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць ваенны, што ўплывае на выбар ваеннай прафесіі, абавязкі ваеннага, дзе можна атрымаць ваенную спецыяльнасць і якія выпрабаванні трэба прайсці.
comments powered by Сустрэча з вайскоўцамі