Моладзь за здаровы лад жыцця
13.03.2017
Важным накірукам працы нашай школы з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў сярод падлеткаў і моладзі. Мэта работы – пашырыць у вучняў інфармацыйны кругагляд і сістэматычна весці прафілактыку шкодных звычак.
10 сакавіка ў нашай школе адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з урачом – нарколагам Ганцавіцкай ЦРБ Кандратовіч Аленай Мікалаеўнай, якая расказала, хто і як зацягвае маладых людзей у наркатычны вір, як супрацьстаяць тым, хто прапануе паспрабаваць псіхаактыўныя рэчывы. Алена Мікалаеўна таксама патлумачыла як хутка ўзнікае алкагольная залежнасць у падлеткаў і як уплывае на малады арганізм ужыванне алкаголю, у тым ліку і піва.
У выніку размовы былі сфармуляваны запаветы аб тым, як не стаць ахвярай шкодных звычак.
comments powered by Моладзь за здаровы лад жыцця