Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Калядкі

18.01.2017

13 студзеня прайшло  свята «Каляды, калядкі». Каляды - традыцыйнае свята язычніцкага паходжання ў славянскіх народаў. Яно  звязана з зімовым сонцастаяннем, а пазней было прымеркавана  да свята Нараджэння Хрыстова.

Мы абавязкова павінны ведаць мінулае краіны, у якой жывём.

Эпіграфам да нашага свята былі словы Вадзіма Шафрана:

Чым далей у будучыню ўваходзім,

Тым больш мінулае  шануем.

І ў старым прыгажосць знаходзім,

Хоць да новага  належым.

Вядучыя разам з гледачамі зазірнулі ў хату да Лявона  і Лявоніхі  і паглядзелі, як жа праходзіла гэтае свята. Дзед і баба ўспаміналі, як праходзіла свята ў іх маладосці.  Неад'емныя атрыбуты свята - пераапрананне. Калядаваць прыходзілі і Чорт з Ведзьмай, і Несцерка з Казой, і Цыганка з Мядзведзем. Кожны з іх паказваў сваю калядную праграму. Усім было вельмі весела.

І дарослыя і дзеці  надзявалі маскі, рогі, спявалі калядныя песні, весяліліся і, вядома, варажылі. Пад канец свята Лявон нагадаў, што ёсць такая прыкмета - калі зорачку з неба зловіш і жаданне загадаеш, то яно абавязкова збудзецца. Ён лопнуў паветраны шар, а дзеці лавілі зоркі і загадвалі жаданні. Дзецям  вельмі спадабалася мерапрыемства.

comments powered by DisqusКалядкі