Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Для бацькоў непаўналетніх дзяцей

У Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку перадачы непаўналетніх (ва ўзросце да 16 гадоў), выяўленых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у перыяд з 23.00 да 6.00 па-за жыллём без суправаджэння бацькоў, апекуноў цi папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнні паўналетніх асоб, бацькамі, апекунамі цi папячыцелямі або па іх даручэнню паўналетнім асобам і дастаўлення такіх непаўналетніх у сацыяльна-педагагічныя цэнтры. Дакумент зацверджаны пастановай Саўміна № 772 ад 22 жніўня

Пастанова ўступіла ў сілу з 5 верасня 2012 года.

Згаданая пастанова складаецца з трох раздзелаў. У прыватнасці, у ёй гаворыцца, што калі міліцыя выяўляе непаўналетняга з 23.00 да 6.00 па-за жыллём і без суправаджэння дарослых (бацькоў, апекуноў і г.д.), то на працягу трох гадзін дзіцяці трэба перадаць законнаму прадстаўніку або паўналетняй асобе. Калі за гэты час перадаць непаўналетняга не атрымалася (напрыклад, немагчыма знайсці бацькоў), то ён дастаўляецца ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Таксама ў дакуменце адзначаецца, што ён не распаўсюджваецца на непаўналетніх, якія ў выключных выпадках надзелены дзеяздольнасцю ў поўным аб'ёме (у выпадку заключэння шлюбу, нараджэння дзяцей і г.д.).

У палажэнні гаворыцца, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны высветліць прозвішча, імя і імя па бацьку дзіцяці, дату нараджэння і іншыя дадзеныя, неабходныя для ўстанаўлення месцазнаходжання законных прадстаўнікоў. Пры неабходнасці яны дастаўляюць непаўналетняга ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў. Пасля ўсталявання асобы міліцыянеры павінны неадкладна прыняць меры па інфармаванні законных прадстаўнікоў аб месцазнаходжанні дзіцяці.

Акрамя таго, дакумент забараняе перадаваць непаўналетняга законным прадстаўнікам альбо паўналетнім асобам, якія не маюць пры сабе дакументаў, якія сведчаць iх асобу, або знаходзяцца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення, псіхічна хворым і г.д. Пры гэтым пры перадачы непаўналетняга даросламу складаецца акт аб перадачы непаўналетняга ў трох копіях. Першая копія перадаецца таму, хто прымае дзіця, другая застаецца ў органе ўнутраных спраў, а трэцяя на працягу трох рабочых дзён накіроўваецца ў раённую ці гарадскую камісію па справах непаўналетніх.

Што датычыцца выпадкаў, калі міліцыя вымушана даставіць непаўналетняга ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, то для гэтага забараняецца выкарыстоўваць матацыклы, мапеды, іншыя транспартныя сродкі, не прызначаныя для перавозкі людзей. Таксама супрацоўнік органаў унутраных спраў абавязаны прыняць меры, якія выключаюць прычыненне шкоды здароўю непаўналетняга, якія забяспечваюць захаванасць рэчаў дзіцяці, дакументаў і каштоўнасцяў.

Акрамя гэтага, у дакуменце абвяшчаецца: "У мэтах асабістай бяспекі непаўналетняга супрацоўнік прапануе яму перад пасадкай у транспартны сродак прад'явіць змесціва яго асабістых рэчаў". Таксама падчас дастаўлення непаўналетняга ў сацыяльна-педагагічны цэнтр міліцыянер абавязаны пастаянна назіраць за паводзінамі дзіцяці і станам здароўя. Калі ў непаўналетняга з'явіліся прыкметы рэзкага пагаршэння стану здароўя, міліцыянер абавязаны неадкладна выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі або даставіць дзіця ў бліжэйшую дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя. Больш за тое, да прыбыцця хуткай дапамогі супрацоўнік прымае неадкладныя меры па аказанню неабходнай дапамогі.