У Круговіцкай сярэдняй школе адбылася займальная і пазнавальная віктарына, прысвечаная нашай Радзіме — Беларусі. Мерапрыемства пад назвай **”За моцную і квітнеючую Беларусь” сабрало вучняў 4-8 класаў, якія жадалі праверыць свае веды па гісторыі, геаграфіі, культуры і традыцыях роднага краю.
Падчас віктарыны ўдзельнікі падзяліліся на каманды і з азартам спаборнічалі ў знанні беларускіх сімвалаў, памятных мясцін і вядомых асоб. Пытанні былі самыя разнастайныя: ад вызначэння самага глыбокага возера краіны да імёнаў першадрукароў і сучасных алімпійскіх чэмпіёнаў.
Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікалі пытанні пра прыродныя багацці Беларусі. Вучні з лёгкасцю адказвалі, дзе жыве знакаміты зубр, і чаму Салігорск называюць сталіцай «белага золата». Не абмінулі і гістарычныя моманты: гераічная абарона Брэсцкай крэпасці і подзвіг вызваліцеляў Мінска знайшлі жывы водгук у сэрцах падрастаючага пакалення.
Самым складаным, але цікавым аказаўся блок пра вядомых людзей. Каманды ўспаміналі не толькі класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Францыска Скарыну, але і сучасных зорак, якія праславілі Беларусь на ўвесь свет.
авяршылася мерапрыемства падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў..



Занятие "Мы - граждане Беларуси" прошло в шестой школьный день в рамках "Школы эффективного лидерства".
