Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
14.02.2026

 У суботу, 14 лютага, у раённым цэнтры дзіцяча-юнацкай творчасці прайшло пасяджэнне раённай Школы эфектыўнага лідэрства. Мерапрыемства сабрала маладых актывістаў, студэнтаў і школьнікаў з розных школ раёна, аб'яднаных агульнай мэтай — развіваць навыкі кіравання, каманднай працы і адказнага падыходу да вырашэння сацыяльных задач. Праграма пасяджэння ўключала інтэрактыўныя майстар-класы па камунікацыях, стратэгічным мысленні і эмацыйным інтэлекце. Удзельнікі разбіліся на групы для вырашэння імітацыйных праектаў-ад арганізацыі гарадскога экалагічнага форуму да стварэння кампаніі па павышэнні дасведчанасці аб здаровым ладзе жыцця. Асаблівую ўвагу надалі фарміраванню лідэрскіх кампетэнцый праз дыялог, уменне слухаць і знаходзіць кампрамісы. Мерапрыемства завяршылася сумеснай прэзентацыяй ідэй, якія зараз стануць асновай для рэалізацыі ў рамках наступнага этапу Школы. 

 Таксама ў гэты ж дзень у школе прайшлі спаборніцтвы па шахматам.