У суботу, 29 лістапада 2025 года ў рамках Дня школьных традыцый прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства “Традыцыі якія нас яднаюць: традыцыі нашай школы".
Удзельнікі не толькі з гонарам успаміналі традыцыі, але і актыўна прапаноўвалі свае, новыя ідэі, ператвараючы сустрэчу ў жывы, творчы дыялог.
Мерапрыемства прайшло цікава і карысна, паказаўшы, што традыцыі – гэта жывы працэс. Кожны з вучняў становіцца не толькі сведкам, але і творцам традыцый, якія робяць нашу школу унікальнай.

