Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
26.10.2024

  Сям'я - найвялікшая каштоўнасць, створаная чалавецтвам за ўвесь перыяд яго існавання.

  Таму ўзвышэнне ролі сям'і, яе статусу ў нашым грамадстве; узмацненне жадання жыць у сям’і, заснаванай на ўзаемапаразуменні дарослых і дзяцей – гэта і была мэта мерапрыемства “Сям’я – усяму пачатак”, якое адбылося 26 кастрычніка ў нашай школе.

 Бацькі і дзеці з задавальненем выконвалі разнастайныя заданні: з набора слоў скласці прыказку; намаляваць дом мары; расказаць пра сямейную рэліквію; пазнаёміць з любімай традыцыяй сям’і; размясціць на пялёстках рамонка словы, якія патрэбны для шчасця ў сям’і. Узаключэнне ўсе прысутныя на лістках у форме сэрца напісалі пажаданні сваім блізкім, якія ўручаць дома са словамі любові і ўдзячнасці.