Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
13.04.2024

 Чарговы занятак у Школе эфектыўнага лідэрства наведалі вучні нашай школы 13 красавіка. Занятак прайшоў у форме трэнінгу "Лідэр-паспяховы арганізатар" Вучням былі прапанаваны наступныя практыкаванні:"Карусель зносін", "Колер майго настрою", "Тры імёны",  "Усё ў тваіх руках".

 Кожны змог выказаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі, праявіць сябе,як  паспяховы арганізатар. Дзеці вучыліся калектыўна вырашаць творчыя задачы, прыслухоўваліся адзін да аднаго. На прыканцы занятку кожны зрабіў для сябе выснову, што  шлях да поспеху чалавек перакладае сам -"Усё ў тваіх руках!"