У шосты школьны дзень у нашай школе прайшоў квэст "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь". У ходзе даденага мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення дзяржаўнай сімволікі.
Дзяржаўны герб і сцяг нашай краіны ўвасабляюць яе грамадскі і палітычны лад. Дзяржаўныя сімвалы Беларусі адлюстроўваюць таксама асноватворную ідэю роўнасці ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад сацыяльнай, нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці.
Герб і сцяг Рэспублікі надзелены яркімі рысамі, якія адразу нагадваюць аб нашай роднай краіне. Яны лёгка пазнавальныя сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. З дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць слаўную гісторыю народа Беларусі і яго шматвяковыя традыцыі.
Герб, сцяг і гімн - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, якія падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.