У шосты школьны дзень 17 верасня 2022 года ў ДУА “Круговіцкая СШ” прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Свет прафесій”. У пачатку мерапрыемства настаўнік прыцягнула ўвагу вучняў паведамленнем аб узнікненні прафесіі. У ходзе праграмы вучні пачатковых класаў разгадвалі красворды, успаміналі пасловіцы і пагаворкі аб працы, актыўна удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “Чыя фраза?”, з задавальненнем выконвалі творчыя заданні і выказвалі свае меркаванні у час дыспута.