Спартландыя “Выбірай спорт! Выбірай здароўе!”
У рамках правядзення дня здароўя была праведзена спартландыя сярод малодшых школьнікаў.
Мэтай спартландыі былі:
- фарміраванне ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця;
- развіццё лоўкасці, уважлівасці, рухальных навыкаў;
- выхаванне сяброўскіх адносін паміж дзецьмі, уменне ўзаемадзейнічаць у камандзе.
Спартландыя складалася з наступных эстафет: "З купіны на купіну", "Пасадка бульбы", "Дружба", "Перадача мяча", "Бег з абручом" і іншыя.
Дзеці прыйшлі да высновы: каб быць здаровым, паспяховым і ніколі не хварэць неабходна весці здаровы лад жыцця, займацца фізкультурай.