Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
10.04.2021

Гульня-падарожжа «Асновы здаровага ладу жыцця»

Задачы мерапрыемства:спрыяць развіццю імкнення да здаровага ладу жыцця, садзейнічаць развіццю пачуцця самазахавання, выхоўваць адказныя адносіны да свайго здароўя.

Здароўе чалавека - гэта галоўная каштоўнасць у жыцці. Яго не купіш ні за якія грошы! Будучы хворым, вы не зможаце ўвасобіць у жыццё свае мары, не зможаце аддаць свае сілы на пераадоленне жыццёвых задач, не зможаце цалкам рэалізавацца ў сучасным свеце.

Здаровы лад жыцця - сістэматычныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі, гульнямі, спортам, захаванне нормаў асабістай гігіены, рэжыму дня і рацыянальнага здаровага харчавання.

Гульня-падарожжа прайшла па наступных станцыях: правільнае харчаванне, прыказкі пра здароўе, рэжым дня, віктарына і іншыя.

Кожны чалавек павінен клапаціцца пра сваё здароўе.

Спаборніцтвы «Моцныя, лоўкія, смелыя»

10 красавіка прайшлі спаборніцтвы «Моцныя, лоўкія, смелыя» паміж камандамі «Зорка» і «Агонь» пад дэвізам: «Чэмпіёнамі стануць лепшыя - здаровымі будуць усе!» Мэта дадзенага мерапрыемства: прапаганда спорту, як альтэрнатыва негатыўным звычкам; прапаганда здаровага, актыўнага ладу жыцця; развіццё рухальных уменняў, навыкаў і фізічных якасцей; выяўленне таленавітых дзяцей; выхаванне пачуцця калектывізму, таварыства, узаемадапамогі

Спаборніцтвы пачаліся з прывітання каманд. Далей дзецям прапаноўвалася правесці размінку: адгадванне загадак пра спорт.

У асноўнай частцы спаборніцтваў - эстафеты. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячом і абручом, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя і разумовыя здольнасці і навыкі. Усе конкурсы праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне здабыць перамогу для сваёй каманды вельмі захоплівалі дзяцей. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Каманды «Агонь» і «Зорка», амаль усе эстафеты, прайшлі з роўным лікам, але ўсё ж перамогу атрымала каманда «Зорка» з невялікай розніцай у рахунку.Праведзеныя спаборніцтвы з'ядналі дзяцей, нікога не пакінулі абыякавымі. Усе атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.

 План мерапрыемстваў 10 красавіка 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Дзень здароўя
Спаборніцтвы «Моцныя, лоўкія і смелыя»
1-6 10.00 – 11.00 Спартыўная зала Муха С.Ю.
Гульня-падарожжа «Асновы здаровага ладу жыцця» 9-11 11.00 – 11.45 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч
З.М
Агляд фільма «Брэсцкая крэпасць» 7-8 11.00 – 12.00 Кабінет хіміі Бруцкая Н.Ф.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па беларускай мове 9 10.00 – 10.45 Кабінет беларускай мовы Гайцюкевіч
З.М
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку

 

comments powered by Disqus